Пасяджэнне райвыканкама

Власть

29 мая адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама.

Былі разгледжаны пытанні «Аб выніках работы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Хойніцкага раёна ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года і задачах па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду 2020/2021 года» і «Аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна да ўборачнай кампаніі і нарыхтоўцы кармоў у 2020 годзе».

Намеснік старшыні райвыканкама Анатолій Гура:

«Пашпарты гатоўнасці атрымаць да 1 верасня»

Падрыхтоўчая работа да асенне-зімовага перыяду 2019/2020 года, пастаянны кантроль за забеспячэннем кацельных палівам, арганізацыяй работы па ліквідацыі аварыйных сітуацый і прыняццю мер па іх аператыўнаму ўхіленню дазволілі ў цэлым забяспечыць функцыянаванне цеплавой і водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, жыллёвага фонду, іншых аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі без істотных збояў.

У раёне зарэгістраваны 85 прадпрыемстваў – карыстальнікаў цеплавой энергіі ўсіх форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці, якія маюць на сваім балансе 61 цеплакрыніцу.

Выкананне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў да ацяпляльнага перыяду дазволілі КЖУП «Хойніцкі камунальнік» выканаць шэраг даведзеных паказчыкаў. Так, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў пры заданні ў 630 тон умоўнага паліва склала 632 т.у.п., выкананы індыкатыўныя паказчыкі па водазабеспячэнню, водаадвядзенню і цеплазабеспячэнню.

Комплекс работ, якія КЖУП «Хойніцкі камунальнік» праводзіў у 2017-2019 гадах, дазволіў знізіць страты цеплавой энергіі з 10,5% да 7,8% (першы квартал 2020 года).

Страты і няўлічаныя расходы вады за 2019 год склалі 95709,8 куб. м.

Да падрыхтоўкі аб’ектаў цеплавой, водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, жыллёвага фонду КЖУП «Хойніцкі камунальнік», іншых арганізацый і прадпрыемстваў раёна да асенне-зімовага перыяду 2020/2021 года неабходна выканаць шэраг мерапрыемстваў. Падрыхтоўку і выкананне гэтых мерыпрыемстваў нельга адкладваць на апошнія дні, працаваць па іх патрэбна пачынаць ужо зараз. Таму што падрыхтаваць аб’екты да АЗП і зарэгістраваць пашпарты гатоўнасці цеплакрыніц і карыстальнікаў цеплавой энергіі да ацяпляльнага перыяду патрэбна не парушаючы тэрміны графіка. Згодна распрацаваных графікаў рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і карыстальнікаў цеплавой энергіі да ацяпляльнага перыяду 2020/2021 падрыхтаваць аб’екты да АЗП і зарэгістраваць пашпарты неабходна да 1 верасня.

Намеснік старшыні райвыканкама Жанна Бажок:

«Планы і задачы сельскагаспадарчай галіны»

Вытворчасць прадукцыі раслінаводства сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна вядзецца на плошчы 39,5 тыс. га, з іх 22,7 тыс. га раллі. У 2020 годзе пасяўная плошча склала 34228 га, узарана 87% сельгасугоддзяў, бал сельскагаспадарчых угоддзяў па раёну складае 31,5.

Азімыя і яравыя культуры на збожжа размешчаны на плошчы 12110 га, у тым ліку пасеяна азімых збожжавых 8130 га, яравых збожжавых – 3980 га, кукурузы на зерне 2700 га. Азімы рапс размешчаны на плошчы 1632 га.

У бягучым годзе гаспадаркі раёна плануюць нарыхтаваць 54,6 тыс. тон кармавых адзінак. Для забеспячэння гэтага аб’ёму неабходна нарыхтаваць 8000 т сена, 45240 т сенажу, 136100 т сіласу. Для нарыхтоўкі сена будзе выкарыстана 3600 га лугавых угоддзяў, для нарыхтоўкі сенажу неабходна атрымаць 80300 т зялёнай масы. Па стану на 27 мая нарыхтавана 1210 т і сенажу азімых на зялёны корм.

Для нарыхтоўкі кармоў у сельгаспрадпрыемствах налічваецца 24 кормаўборачных камбаіна (11 – КВК-800, 4 – Ягуар-870, 9 – КГ-6), а таксама прэс-падборшчык з магчымасцю нарыхтоўкі кармоў па прагрэсіўным тэхналогіям у палімерную ўпакоўку. Плануецца набыць у лізінг кормаўборачны камбаін КВК-800 для ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» і прэс-падборшчык ППР-160-1К з магчымасцю ўпакоўкі зялёнай масы ў стрэйч-плёнку для КСУП «Веляцін».

Для закладкі сіласна-сянажнай масы ў гаспадарках раёна маецца 76 траншэй агульным аб’ёмам 182 тыс. тон, іх гатоўнасць складае 50%.

Для забеспячэння ўборкі збожжавых культур у раёне ёсць 41 збожжаўборачны камбаін. Плануецца набыць у лізінг 2 збожжаўборачных камбаіна КЗС-1218 для КСУП «Імя І.П. Мележа» і ААТ «Хойніцкі Аграсервіс».

З дванаццаці зернеачышчальна-сушыльных комплексаў да работы гатовы дзесяць.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *