Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі сёлетняй веснавой пасяўной кампаніі. Работнікі, якія забяспечылі найвышэйшую прадукцыйнасць працы, удастоены ўзнагарод па трох відах палявых работ.
Лепшым сярод занятых на падрыхтоўцы глебы да сяўбы стаў механізатар КСУП «Судкова» Уладзімір Уладзіміравіч Бельскі. На сяўбе збожжавых культур лепшы вынік паказаў механізатар эксбазы «Стралічава» Юрый Вячаслававіч Шрамко, а на сяўбе кукурузы – механізатар гэтай жа гаспадаркі Уладзімір Мікалаевіч Савянок.
Дыпломы і грашовыя прэміі перадавікам уручылі на гэтым тыдні начальнік упраўлення сельскай гаспа-даркі і харчавання райвыканкама А.В. Калыхан і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка.
Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.