Лідэры

Сельское хозяйство

Упэўненае лідэрства ў спаборніцтве камбайнераў раёна з пачатку жніва трымае экіпаж КЗС-1218 з КСУП “Судкова” ў складзе Рыгора Аляксандравіча Сцішанка і Мікалая Міхайлавіча Краўца, а сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа – шафёр гэтай гаспадаркі Фёдар Сцяпанавіч Яфіменка. Дасягненні перадавікоў сталі магчымымі дзякуючы высокай дысцыплінаванасці, працавітасці, прафесіяналізму.

Пазаўчора экіпаж камбайна першым у раёне выйшаў на паўтарытысячны намалот, столькі ж перавезенага збожжа запісаў на свой працоўны рахунак Ф.С. Яфіменка.

Шчыра павіншаваў герояў жніва старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан, падкрэсліўшы, што іх дасягненні – добры прыклад для ўсіх удзельнікаў жніва-2009. Аляксандр Васільевіч сардэчна пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў на хлебнай ніве і ўручыў Падзячныя лісты раённага выканаўчага камітэта і каштоўныя падарункі.

Павіншавалі пераможцаў таксама намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка і старшыня райкома прафсаюза В.В. Харошка, якая таксама прыпаднесла падарункі.

Самадзейныя артысты гарадскога цэнтра культуры і спорту падарылі хлебаробам цудоўныя песні.


Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *