Паўтарытысячнікаў пабольшала

Сельское хозяйство

Тысячны намалот збожжа на ўборачны агрэгат – гэта ўжо не сенсацыя пры сучаснай высокапрадукцыйнай тэхніцы. Па стану на 10 жніўня пераадолелі гэты паказчык 18 камбайнавых экіпажаў з розных гаспадарак раёна, 16 вадзіцеляў больш  за 1000 тон даставілі каштоўнага грузу да месца прызначэння.

Героямі ж дня становяцца тыя камбайнеры і вадзіцелі, якія ўзялі 1,5 –тысячны рубеж. На мінулым тыдні віншаванні і падзякі прымаў экіпаж  КЗС-1218 з КСУП “Судкова” ў складзе Р.А. Сцішанка і М.М. Краўца і вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Ф.С.Яфіменка. А пазаўчора ў другой палове дня на паўтарытысячны намалот выйшаў экіпаж “Палессе-1218” з КСУП імя Мележа ў складзе камбайнераў Анатолія Мікалаевіча Пархоменкі і Аляксандра Аляксандравіча Жыгуліна. 1,5 тысячы тон збожжа новага ўраджаю перавёз і вадзіцель МАЗ-555102 гэтай гаспадаркі Васілій Міхайлавіч Бандарчук.

Падзячныя лісты ад райвыканкома, каштоўныя падарункі ад выканаўчага камітэта і райкома прафсаюза работнікаў АПК уручалі пераможцам спаборніцтва каля разгарачаных ад работы і жнівеньскага сонца камбайнаў намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка і старшыня райкома прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка.

У час кароткага перапынку над жніўным полем ліліся песні, якія дарылі хлебаробам самадзейныя артысты Лілія Краўчанка, Васілій Найдзенка, Анжэла Бондар і баяніст Рыгор Лушч.

Сардэчныя віншаванні і пажаданні поспехаў у далейшай працоўнай дзейнасці прымаў і вадзіцель КСУП “Агракамбінат “Віць” Віктар Васільевіч Курожка, які  таксама перавёз на названую дату  больш за 1,5 тысячы тон збожжа новага ўраджаю.

На здымках: паўтарытысячнікаў у КСУП імя Мележа віншуе намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчанка; у падарунак хлебаробам  – добрая песня.


Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *