Па актуальных пытаннях дня

Сельское хозяйство

Асноўнай тэмай выязнога семінара кіраўнікоў, аграномаў, інжынераў сельгаспрадпрыемстваў і спецыялістаў райсельгасхарчу, які прайшоў у мінулую суботу, была сяўба азімага рапсу. Адкрыў мерапрыемства старшыня райвыканкома А.В. Бічан. Ён падкрэсліў, што рапсавае поле дасць належную аддачу толькі ў тым выпадку, калі гаспадаркі змогуць захаваць усе тэхналагічныя працэсы і рэгламент уборачных работ. Удзельнікі семінара пабывалі ў агракамбінаце “Віць”, дзе вялася падрыхтоўка глебы і сяўба рапсу. Тут увага прысутных была звернута на пытанні забеспячэння подсцілу ў кашарах, рабоце прэс-падборшчыкаў і якасці працы механізатараў. На полі КСУП “Судкова” размова вялася аб унясенні арганікі і мінеральных угнаенняў.

На кантролі і ход падрыхтоўкі гаспадарак да зімова-стойлавага перыяду. Паклапаціліся аб рамонце жывёлагадоўчых памяшканняў у КСУП  імя Мележа. У гэтым змаглі пераканацца ўдзельнікі семінара, пабываўшы на малочнатаварнай ферме в. Слабажанка, дзе належным чынам зроблена падсыпка, ачышчаны праходы, пабелены сцены, пастаянна вядзецца праветрыванне. Санітарны стан фермы – добры прыклад для іншых гаспадарак.

 Вынікі семінара былі падведзены ў Слабажанскім СДК. Са справаздачамі аб нарыхтоўцы кармоў, вытворчасці малака і па іншых актуальных пытаннях выступілі спецыялісты райсельгасхарчу Ж.Я. Бажок і У.Л. Бондар. Звярнуў увагу на падрыхтоўку глебы і ўборку саломы галоўны аграном райсельгасхарчу В.М. Тарасенка. Ён падкрэсліў важнасць закладкі многакампанентных выпасаў. Галоўны ветэрынарны ўрач раёна А.М. Кудака закрануў праблему якасці малака і мяса, а таксама прапанаваў кіраўнікам гаспадарак набыць прыборы для выяўлення ў малацэ рэшткаў антыбіётыкаў. 

Аб тэхніцы бяспекі гаварыў галоўны інжынер па ахове працы, тэхніцы бяспекі, пажарнай бяспецы і грамадзянскай абароне райсельгасхарчу С.С. Казак.

Заслуханы выступленні кіраўнікоў КУП “Эксбаза “Стралічава” і “Аравічы, КСУПаў імя Мележа, “Веляцін”,“Велікаборскі” аб прычынах  выяўленых у ходзе семінаранедахопаў і якім чынам яны будуць выпраўляцца.


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *