Прэміі аблвыканкама – лепшым журналістам

Рэха падзеі

босакНа мінулым тыдні ў Гомелі, у палацы Румянцавых-Паскевічаў, прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, якія працуюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Пераможцы былі вызначаны ў пяці намінацыях, яны атрымалі спецыяльныя прэміі абласнога выканаўчага камітэта.
У сваім выступленні начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама І.В. Даўгала адзначыла: «Улічваючы той факт, што на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў адпаведнасці з дзяржаўным рэестрам зарэгістравана 125 друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, з якіх 67 – дзяржаўныя, 58 – прыватныя, то дабіцца лідэрства не так лёгка было. Радуе тое, што ўсё часцей заяўляюць аб сабе СМІ і асобныя аўтары раённага ўзроўню».
Яна павіншавала пераможцаў, пажадала ўсім прысутным верыць у сябе, не скарацца перад цяжкасцямі і ўдача абавязкова ўсміхнецца.
Прыемна адзначыць, што па выніках 2013 года адным з лепшых журналістаў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі прызнана намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты «Хойніцкія навіны» Клаўдзія Мікалаеўна Босак (на здымку). Ёй уручаны Дыплом пераможцы трэцяй ступені. Так высока ацаніла журы конкурсу праект К.М. Босак «Асобы Хойнікшчыны», які, дарэчы, выходзіць у раёнцы з пачатку 2012 года кожны месяц. У яго рамках Клаўдзія Мікалаеўна вось ужо другі год рыхтуе матэрыялы аб ураджэнцах нашага раёна, імёны якіх вядомыя на ўсю краіну, за яе межамі. Тым самым журналіст раёнкі з вялікім прафесійным стажам праводзіць карпатлівую вялікую работу па збору каштоўнай інфармацыі аб хайнічанах, дабіўшыхся значных поспехаў у працоўнай дзейнасці, крышталізуе яе і падае па-майстэрску падрыхтаваны тэкст чытачу.
Падпісчыкі газеты шчыра ўдзячны ёй за гэта.

Ул. інф.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *