Высокую ацэнку тэмпам і якасці ўборачных работ даў, пабываўшы ў гаспадарках раёна, інспектар абкома прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У.Р. Бондар. Уладзімір Рыгоравіч разам са старшынёй райкома прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка і спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома В.М. Харошка павіншаваў новых паўтарытысячнікаў па намалоту і адвозцы збожжа.
Па стану на 12 жніўня імі сталі камбайнеры агракамбіната “Віць” Уладзімір Сямёнавіч Карпей і Уладзімір Уладзіміравіч Пласконны, якія па завяршэнню жніва ў сваёй гаспадарцы пераехалі працаваць на палеткі КСУП “Веляцін”, і экіпаж збожжаўборачнага камбайна КУП “Эксбаза “Стралічава” у складзе Сяргея Аляксандравіча Раброва і Уладзіміра Мікалаевіча Савянка.
Віншаванні, падзякі раённага выканаўчага камітэта і каштоўныя падарункі прымалі таксама у мінулую сераду вадзіцелі агракамбіната “Віць” Віктар Васільевіч Курожка і эксбазы “Стралічава” – Мікалай Дзмітрыевіч Бурдзядзь.
Вясёлыя падарункі-песні на палявы стан прывезлі самадзейныя артысты Л.У. Краўчанка, М.І. Кабанькоў, Р.М. Лушч, В.П. Найдзенка і А.А. Бондар.
Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.