Паспець да ўборачнай

Сельское хозяйство

Умовы надвор’я сёлетняга чэрвеня як ніколі спрыяюць росту і развіццю раслін. Здавалася б, частыя, амаль штодзённыя дажджы не павінны радаваць земляробаў. Але ж уся справа ў тым, што яны не маюць зацяжнога характару і толькі выконваюць функцыю своеасаблівага «палівальшчыка» пасеваў. Таму густой сцяной устае на палетках рапс, наліваецца спеласцю колас збожжавых культур, як на дражджах уздымаецца кукуруза.

IMG_2812

– Дзе вы бачылі, каб ужо ў чэрвені яна дасягала амаль чалавечага росту? – гаворыць начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.В. Калыхан.
З другога боку, Аляксандр Васільевіч адзначае:
– Спрыяльнае надвор’е – гэта, канешне, добра. Але ж такога нельга было б дасягнуць без захавання тэхналогіі вырошчвання і выканання ўсіх неабходных агратэхнічных мерапрыемстваў. Што тут скажаш, пастараліся механізатары КСУП «Судкова», самых добрых слоў заслугоўвае і галоўны аграном гаспадаркі С.В. Мастабай.
І ўсё ж галоўная задача працаўнікоў вёскі на сённяшні дзень – узяць якасныя кармы для будучай зімоўкі грамадскага пагалоўя. Тым болей трэба паспяшацца, улічваючы, што пры такім надвор’і не за гарамі пачатак уборкі рапсу, а там і збожжавыя падаспеюць. Зразумела, што асноўныя рэсурсы – і людскія, і тэхнічныя – будуць задзейнічаны на жніве.

IMG_2710
За размовай не заўважылі, як пад’ехалі ва ўрочышча Грыбаў Рог за вёскай Хвойнае. Тут на 100-гектарнай плошчы былых торфараспрацовак нарыхтоўку зялёнай масы вядуць механізатары сельгаспрадпрыемства імя Мележа. Расказвае адказны па гаспадарцы за нарыхтоўку кармоў Павел Ульянавіч Швед.
– Для нарыхтоўкі кармоў у нас створана спецыялізаванае звяно, у складзе якога ёсць уся неабходная тэхніка: дзве касілкі, граблі, кормаўборачны камбайн «Ягуар-870», 7 адзінак транспарту (два МАЗы і трактары) для адвозкі зялёнай масы. Кожны выдатна ведае сваю справу і гэты своеасаблівы «зялёны» канвеер працуе без збояў, зладжана і рытмічна.
Дарэчы, можаце засекчы час – на загрузку аднаго трактара ў нас затрачваецца не больш 5-7 хвілін. А далей травяная маса адвозіцца альбо да месц закладкі ў сянажныя траншэі, альбо на зялёны корм жывёле.
І, сапраўды, праз некалькі хвілін гружаная духмянымі травамі «трыццатка» ад’язджае ад «Ягуара», а на змену ёй пад загрузку ўжо спяшаецца новая транспартная адзінка.
Пабывалі ў той дзень і на месцы закладкі сенажу ў Хвойным. Трамбоўка тут вядзецца, як таго і патрабуе тэхналогія, круглыя суткі – днём травяную масу прасуе магутны К-700, а ноччу яго змяняе не менш магутны «Амкадор». Штодзённа ў траншэю кладзецца не менш 200-250 тон.
Усяго ж па стану на 20 чэрвеня механізатарамі КСУП імя Мележа нарыхтавана 5382 тоны сенажу з планавых 8400 тон. Па раёну гэтыя лічбы выглядаюць так: план – 45500 тон, факт – 24690 тон.

Віктар НАЗАРАНКА.
Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



1 комментарий по теме “Паспець да ўборачнай

  1. Опять кто то врет. При нормальной обеспеченности кормами, было бы нормальное и молоко, а его нет, видно это по данным оперативной информации по производству и реализации молока по всей Гомельской области. Проехавшись в сторону Калинкович, нет и кукурузы в человеческий рост. Ну и самое веселое, из 16 хранилищ травянистых кормов, по технологии укрыто только одно. Вся информация проверенная, так ли господин Калыхан?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *