Засцерагайцеся клешчавога энцэфаліту

Медыцына і здароўе

У нашай рэспубліцы за 6 месяцаў сёлета зарэгістравана 6 выпадкаў клешчавога энцэфаліту, у тым ліку ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці ў ліпені выяўлены два выпадкі гэтага захворвання сярод жыхароў сельскай мясцовасці.

Для прадухілення ад укусу кляшчоў і магчымага заражэння клешчавым энцэфалітам і хваробай Лайма трэба захоўваць наступныя правілы:

– у час знаходжання ў лесе насіце спецыяльнае ахоўнае адзенне, максімальна закрывайце адкрытыя ўчасткі цела;

– карыстайцеся адпужваючымі сродкамі, якія наносяцца на адзенне або скуру;

– праводзьце сама- і ўзаемаагляды праз кожныя 2 гадзіны і адразу пасля выхаду з лесу з мэтай выяўлення і скідвання з адзення любых поўзаючых насякомых і кляшчоў;

– не дапускайце выпасу коз у лясной зоне на неакультураных пашах, штодзень аглядвайце жывёлу на наяўнасць кляшчоў, казінае малако ўжывайце ў ежу толькі ў кіпячоным выглядзе.

Пры выяўленні кляшча, які прысмактаўся, адразу выдаліце яго з дапамогай пятлі з баваўнянай тканіны, стэрыльнай іголкі ад аднаразовага шпрыца або пінцэта. Да  і пасля выдалення кляшча скуру вакол і над месцам прысмоктвання апрацаваць любым дэзінфіцыруючым сродкам.

Пасля ўстанаўлення факта прысмоктвання кляшча трэба адразу звярнуцца за медыцынскай дапамогай у райпаліклініку для назначэння адпаведнага лячэння.


В. КРАЎЧАНКА,
в.а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Хойніцкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *