Ад выбараў да выбараў: 2016 год

Выборы-2020

Удзельнікамі пятага Усебеларускага народнага сходу сталі 9 дэлегатаў ад Хойніцкага раёна.

Трактарыстка-машыністка КСУП «Судкова» Алена Волкава – Чалавек года ў намінацыі «Адкрыццё».

Жаночы экіпаж байдаркі-чацвёркі, які напалову складаўся з ураджэнак Хойнік (Вольгі Худэнка і Маргарыты Махневай), заваяваў бронзу на XXXI летняй Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Судкоўскі экіпаж у складзе Л. Краўчанкі і Я. Судзенкі – першы тысячнік у краіне (на айчынным камбайне).

У рамках рабочай паездкі Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты ў Гомельскую вобласць адбыўся яго візіт і ў наш раён.

Наша станцыя дыягностыкі транспартных сродкаў прызнана лепшай у вобласці.

Аўтамабільны парк аддзела ўнутраных спраў райвыканкама папоўніўся спецмашынай – новым службовым УАЗам «Патрыёт».

У в. Казялужжа адкрыўся новы магазін «Сельпо» прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Туранкова П.А.».

Завершаны капітальны рамонт дома па вул. Міра, 4 райцэнтра.

На аўтазаправачнай станцыі па вул. Рэвалюцыйная, 10 райцэнтра ліхтары старога ўзору замянілі на новыя святлодыёдныя.

Да 30-годдзя аварыі на чарнобыльскай АЭС завершана добраўпарадкаванне сквера ў мікрараёне «Юбілейны» па вул. 70 год Кастрычніка.

Хойніцкія камунальнікі асвоілі новы метад уцяплення цеплатрасы – работы па прынцыпе шкарлупіны выкананы на падземнай цеплакамеры на тэрыторыі ЦРБ.

Падрыхтавала Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *