Пэўна, ні адно свята не звязана з такой колькасцю рамантычных і зачаравальных легенд і паданняў, як свята Купалля. І калі Дзень Незалежнасці можна назваць галоўным афіцыйным святам лета, то Купалле з’яўляецца галоўным неафіцыйным, бадай, народным святам. Традыцыйныя тэматычныя гулянні развярнуліся вечарам 6 ліпеня на вадаёме па вул. Рабочай райцэнтра.
Хайнічан, якія сабраліся на свята, было шмат, а прапаноўваемая праграма магла задаволіць любы густ. Народныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў і юных спевакоў і сучасныя мелодыі, частаванне караваем, катанне на лодцы па возеру, гандаль салодкай ватай, папкорнам і дзіцячымі цацкамі, батут і надзіманая горка для дзяцей.
Святочны настрой на працягу вечара ўдала стваралі артысты цэнтра культуры і раённага Дома культуры, гурток “Зорачкі” цэнтра культуры, ансамблі “Срэбраны голас” Небытаўскага сельскага клуба і “Журавінка” цэнтра культуры.
Ні адна купальская ноч не абыходзіцца без вогнішча, таму што ачышчэнне агнём лічыцца самым важным рытуалам Купалля. Карагод вакол вогнішча атрымаўся вялікім, як і само вогнішча.
Таксама ў гэты вечар дзяўчаты пускалі вянкі на ваду, варожачы на каханага, а яшчэ спаборнічалі ў конкурсе на самую доўгую касу. Не забыліся і аб пошуках папараць-кветкі, якая служыць ключом для зразумення ўсіх цудаў гэтай чароўнай ночы.
Дагэтуль існуе паданне, што ўсё загаданае ў купальскую ноч абавязкова збудзецца. Так што чакайце выканання вашых мар!
Вольга Белаш.
Фота аўтара.
Почему дети и родители на лодке без жилета? Причем на лодке ОСВОД, службы как бы отвечающей за безопасность на воде?
Рейтинг комментария:00
Задайте этот вопрос, уважаемый читатель, непосредственно данной службе. Спасибо за внимание к нашим публикациям.
Рейтинг комментария:00
Расскажу о том, что было замечено мной на этом празднике. 1. Не было пожарной службы (костер-то большой и он обваливался)
2. В следующем году можно было бы организовать и поставить побольше лавочек вокруг озера.
3. И мусорок тоже
4. Почему приехали автолавки вместо обычных палаток Хойникского райпо?
Рейтинг комментария:00