Салодкае хобі Юліі Каральковай

Тэрыторыя моладзі Увлечения хойничан

getImageVM04ZBY3

На падзелкі хайнічанкі Юліі Каральковай выпадкова натыкнулася ў адной з сацыяльных сетак і адразу загарэлася жаданнем зрабіць яе чарговай гераіняй нашага праекта аб крэатыўнай моладзі. Мастацтва «салодкай фларыстыкі» дзяўчына асвоіла ў канцы мінулага года. Ёй захацелася ў навагоднія святы пацешыць сваіх родных чымсьці неверагодным. А самы лепшы падарунак той, што зроблены сваімі рукамі. Вось і задумала Юлія змайстраваць сваякам цукерачныя прэзенты.

Юля
Першая яе работа – ананас, які паслужыў арыгінальнай упакоўкай для бутэлькі шампанскага. Атрымаўся не проста крэатыўны падарунак, але адначасова і прыгожы, і смачны выраб. На яго стварэнне Юля затраціла тры гадзіны. Спатрэбілася бутэлька шампанскага, 800 грамаў цукерак, машастовая папера зялёнага колеру, двухбаковы скотч і клеевы пісталет. Інструкцыю па стварэнню падзелкі знайшла ў Інтэрнеце.
Там жа запазычыла ідэю для сваёй другой творчай работы – елачкі. На падрыхтоўку «цукеркавай прыгажуні» пайшло паўтары гадзіны. У якасці падручнага матэрыялу выкарыстоўваліся кардон, нажніцы, клеевы пісталет, навагодняя цацка і, канешне, цукеркі (іх колькасць вар’іруецца ў залежнасці ад памеру конусу). Елка таксама атрымалася цудоўнай і не пакінула нікога з Юліных блізкіх раўнадушным. Вось так і захапілася наша рукадзельніца «салодкім хобі».
Апошняя работа Юліі – букет з цукерак, яго афармленне заняло прыкладна чатыры-пяць гадзін. Твор атрымаўся настолькі выдатным, што ўладальнік адразу не адважыўся яго з’есці, а паставіў на самае бачнае месца і яшчэ доўгі час атрымліваў асалоду ад гэтага шэдэўра. Для дзяўчыны ж «салодкія кветкі» сталі чарговай магчымасцю праявіць сваё майстэрства і ўвасобіць свае фантазіі. А палёту творчай думкі сапраўды ёсць дзе разгуляцца – памер і форма букета, яго каляровая гама, выбар цукерак і фларыстычнага матэрыялу залежаць ад прыярытэтаў дызайнера.
Наогул Юлія – вельмі творчая асоба, мае мноства цікавых ідэй, якія рэалізуе ў вольны час. Напрыклад, зараз сваімі рукамі вырабляе і біжутэрыю. Як гаварыў І. Гётэ: «Никто не знает, каковы его силы, пока их не истользует». Таму спрабуйце, стварайце і радуйце сваіх блізкіх!

Наталія Чэкан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *