Хойніцкія самадзейныя артысты і народны ансамбль «Песні над Палессем» зладзілі шыкоўны канцэрт прама ў двары па вул. Міру, 2а, райцэнтра.
Нягледзячы на спякоту, многія жыхары не ўтрымаліся і выйшлі на вуліцу. Па іх словах, яны засумавалі па жывой музыцы і весялосці. Некаторыя нават пускаліся ў скокі і дружна апладзіравалі кожнаму нумару.
Па праўдзе кажучы, работнікі культуры раёна падрыхтавалі добрую праграму – гэта былі песні пра Беларусь, пра родны край і ўсім вядомыя хіты. Дзеці і падлеткі таксама не сумавалі – для іх арганізавалі спартыўна-забаўляльную праграму, можна было нанесці і аквагрым.
– Мы вельмі задаволеныя, вельмі рады, і нас і спякота не бярэ. Таму што спявалі вельмі добрыя песні, нам проста на душы стала лягчэй, жыць хочацца, – дзяліліся хайнічане.
Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.