Да 1 верасня падрыхтаваны

Образование

Завяршылася прыёмка ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года.

Згодна з графікам абследаваны гарадскія і сельскія школы, дзіцячыя сады. Па стану на 31 ліпеня падрыхтаваны ўсе ўстановы.

У склад камісіі акрамя работнікаў сферы адукацыі ўваходзілі прадстаўнікі санітарнай і пажарнай служб і інш. Члены камісіі ўлічвалі стан вучэбных класаў, харчаблоку, спартыўных залаў і пляцовак, дваровых тэрыторый. Ацэньвалі супрацьпажарны стан аб’ектаў, электраасвятлення і санітарна-эпідэміялагічную бяспеку памяшканняў.

Работы зроблена многа: у адных установах мянялі драўляныя вокны на сучасныя шклопакеты, у другіх – набылі мэблю, у іншых – даводзілі да ладу классныя кабінеты. У некаторых установах пабывала разам з камісіяй па прыёмцы. Казаць можна многа, агульнае ўражанне – пастараліся на выдатна. Аднак што словы, лепш паглядзіце на здымкі.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *