Хайнічанка Вольга Худэнка на II Еўрапейскіх гульнях заваявала чатыры медалі: золата ў адзіночцы на 500 м, золата і бронзу ў пары з Марынай Літвінчук, а таксама серабро ў складзе экіпажа байдаркі-чацвёркі.
Выдатны «бонус» за плённую працу – прафсаюзную пуцёўку ў санаторый «Прыдняпроўскі» – атрымала аператар машыннага даення ААТ «Хойніцкі Аграсэрвіс» Галіна Чэкан.
Ключы навасёлам 40-кватэрнага дома па вул. Лермантава, 20, урачыста ўручылі ў Хойніках. Усе жыхары – шматдзетныя сем’і.
У Хойніках з’явілася «Алея маці». 50 саджанцаў рабіны – сімвала міру, добрага жыцця і моцнай сям’і, пасадзілі па вул. 70 год Кастрычніка райцэнтра.
Узорны ансамбль эстраднага танца «Драйв» перамог у V Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў».
У Алексіцкім сельсавеце пачалі работы па газіфікацыі аграгарадка Глінішча.
Новае гульнявое абсталяванне ўстанавілі на трох асноўных дзіцячых пляцоўках горада. Арэлі, каруселі, горкі набылі за кошт сродкаў раённага суботніка.
На стадыёне СШ № 3 пачала працаваць варкаўт-пляцоўка.
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў за кошт сродкаў, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў, правяло зарыбленне Велікаборскага вадасховішча.
Навіны ЦРБ: пачалі працаваць кабінеты, у якіх робяць даследаванні на відэабранхаскопе і відэакаланаскопе, абсталяванні, набытым з дапамогай японскага гранта; пачаўся маштабны рамонт у тэрапеўтычным корпусе і атрымалі новенькую машыну хуткай дапамогі класа А.
Педыятрычная медсястра паліклінікі ЦРБ Яўгенія Сацура ўзнагароджана значком «Фізкультурнік Беларусі».
Падрыхтавала Алена СМУСЯНОК.