Атрымліваюць амаль па 20 літраў!

Сельское хозяйство

IMG_8562У канцы мінулага года на Хойнікшчыне былі ўведзены ў дзеянне шэсць новых даільна-малочных блокаў.

Нагадаем, што сучаснымі капітальнымі збудаваннямі, дзе магчыма атрыманне жывёлагадоўчай прадукцыі па перадавых тэхналогіях, абзавяліся сельгаспрадпрыемствы «Веляцін», «Аравічы», «Велікаборскі», імя Мележа, ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» і эксбаза «Стралічава». Давайце паглядзім, якія ж першыя вынікі ад велізарных капітальных укладанняў у жывёлагадоўлю. На ДМБ у Алексічах і ў Стралічаве атрымліваюць у сярэднім па 12 літраў малака ад каровы ў суткі, у Лісцвіне і Храпкаве маюць па 13 літраў. Самы нізкі надой на карову сярод даільна-малочных блокаў у Вялікім Боры – усяго 9 літраў, самы ж высокі – у Карчовым, тут дояць амаль па 20 літраў малака ў суткі ад каровы.
Такім чынам, не ўсё роўна і гладка ў розных гаспадароў, ёсць здабыткі, а ёсць не вельмі радуючыя паказчыкі.
Як карчоўцам удаецца ставіць «малочныя» рэкорды? Пракаменціраваў гэта пытанне кіраўнік раёна А.І. Ціток, адзначыўшы, што важным з’яўляецца чалавечы фактар. Якой бы сучаснай ні была тэхніка, якое б новае абсталяванне ні з’яўлялася на жывёлагадоўчых фермах, канчатковы вынік працы ўсё роўна залежыць ад людзей, ад іх адказнасці і працавітасці, бо менавіта работнік кіруе гэтым абсталяваннем. А таму вельмі важна, каб да работы, якую ён выконвае, у чалавека ляжала душа. З будаўніцтвам даільна-малочных блокаў значна палепшыліся ўмовы працы (аб такіх нашы бацькі нават марыць не маглі), цяпер варта змяніць і адносіны людзей да справы.
Каб даведацца аб сакрэтах поспеху карчоўскіх даярак, накіроўваемся на ферму. Тут, як ужо адзначалася вышэй, назіраецца прыкметны паступальны рух у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, звязаны ў першую чаргу з мадэрнізацыяй. Аб гэтым гаварыў загадчык фермы Мікалай Рыгоравіч Камеш, праводзячы экскурсію па сваіх «уладаннях». Заходзім у першы хлеў, справа тут утрымліваюцца 58 сухастойных кароў, злева – секцыя раздою першацёлак – 20 галоў. У другім кароўніку размешчаны 132 дойныя каровы і 85 цялушак. У трэцім жывёлагадоўчым памяшканні яшчэ 120 дойных кароў, якія знаходзяцца на прывязным утрыманні. У ходзе гутаркі Мікалай Рыгоравіч адзначаў важнасць сартавання статка па фізіялагічным стане, дакладнага захавання тэхналогіі даення і выдаткавання якасных кармоў. Акрамя таго, каб дасягнуць высокіх вынікаў, патрэбны не толькі паўнавартаснае кармленне і добрае ўтрыманне, але і паляпшэнне генетычнага патэнцыялу жывёлы.
Адметна, што загадчык фермы мае ў журнале своеасаблівую базу даных, куды заносіцца інфармацыя па кожнаму даенню. Пры дапамозе гэтага ўліку можна бачыць, колькі ад кожнай каровы надоена раніцай, у абед, вечарам, за тыдзень, за месяц. І калі рэзка зніжаецца надой малака, М.Р. Камеш пачынае біць трывогу. Разам са спецыялістамі зоаветслужбы гаспадаркі разбіраецца з-за чаго гэта атрымалася. Гэта значна аблягчае і спрашчае кантроль і кіраванне працэсам даення.
У жывёлагадоўчых памяшканнях Карчоўскай МТФ чысціня і парадак, адразу адчуваецца, што кароўкам тут камфортна. Яны сытыя і дагледжаныя, вось і шчодра адорваюць за клопат добрым малаком.
Сёння на ферме працуе сем даярак, шэсць даглядчыкаў, чатыры слесары, два дзяжурныя жывёлаводы, асемянатар, рабочы даільнай пляцоўкі, цялятніца і прыбіральшчыца. Усе вызначаюцца стараннасцю і працавітасцю. У ліку лепшых аператараў машыннага даення на гэтай ферме маладая жанчына Ірына Іванова (на здымку).

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



1 комментарий по теме “Атрымліваюць амаль па 20 літраў!

  1. Становится грустно от таких «успехов». Почему именно в кавычках? Да все очень просто, любую информацию можно предоставить по разному, но статистика штука упрямая, идем на сайт комитета по сельскому хозяйству в раздел оперативной информации и видим там, что средний надой на корову — 10,8 литров, даже к прошлому году получаем -0,5. И это даже после введения новых комплексов. О чем это говорит? Не оправдали вложенные в район инвестиции, при наличии одного из мощнейших заводов по переработке молока, первоначальных планов, деньги замороженные в строительстве, кроме самих строителей и поставщиков оборудования никто не отбил и в экономику района они вернутся не скоро. Даже в соседнем Брагинском районе, средний удой повыше, вот вам и модернизация. Очень смешно после этого слышать про модернизацию и генетический потенциал, красивые избитые слова, которые к нашему району отношения не имеют, с кормлением тоже отдельный вопрос как и с обслуживанием животных.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *