Першыя тысячнікі ў раёне!

Сельское хозяйство

на-первую-тысячникУборачная ў самым разгары. І хоць час ад часу неба праліваецца дажджом, стрымліваючы яе тэмпы, гэта толькі падштурхоўвае хлебаробаў працаваць яшчэ спарней, лавіць, як кажуць, кожную сонечную хвіліну.
На мінулым тыдні сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа з’явіўся бясспрэчны лідар, які з дня ў дзень насуперак капрызам надвор’я ўпэўнена набліжаўся да запаветнай адзінкі з трыма нулямі. На яго рахунку было 795 перавезеных тон, потым 888, 965… І вось ён – першы тысячнік у раёне, малады вадзіцель сельгаспрадпрыемства «Судкова» Аляксандр Мастабай!
IMG_9263Павіншаваць героя жніва ў гаспадарку прыехалі кіраўнік раёна А.І. Ціток, начальнік райсельгасхарчу А.В. Калыхан і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка. Пад гучныя апладысменты калег Аляксандру ўручылі Падзяку райвыканкама за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю, а таксама каштоўны падарунак. Праз тыдзень, учора, Аляксандру ўдалося пераўзысці ўжо паўтаратысячны рубеж.
Першы экіпаж-тысячнік на Хойнікшчыне сёлета таксама з «Судкова». Больш таго, сярод камбайнераў таксама моладзь наперадзе. У мінулую сераду тысячную планку пераадолеў экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў складзе Міхаіла Кірычэнкі і Мікалая Краўца, якіх ушаноўвалі з песнямі-танцамі прама ў полі за вёскай Руднае. Старшыня райвыканкама Аляксандр Іванавіч Ціток уручыў лідарам жніва падарункі і пажадаў новых працоўных перамог. Іх таксама павіншавала першы сакратар РК ГА «БРСМ» Л.А. Гаркуша.

Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *