Дэпутаты трымалі справаздачу


Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата” дэпутаты раённага Савета дэпутатаў павінны не менш двух разоў у год рабіць справаздачы аб сваёй дзейнасці перад  выбаршчыкамі. У нашым раёне раней гэтае мерапрыемства праходзіла ў форме сустрэч на тым або іншым выбарчым участку ў адведзеным для гэтай мэты памяшканні. Сёлета было вырашана некалькі відазмяніць яго, прымеркаваўшы да масавых культурна-масавых акцый.

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў (С.А. Буйневіч, М.І. Блішч, М.В. Гапоненка, Г.А. Васяновіч, М.А. Міхаленка, І.С. Панчанка) па выбарчых акругах, якія размешчаны ў мікрараёне “Юбілейны” і ў раёне чыгуначнай станцыі “Хойнікі”, прыйшлі на сустрэчу са сваімі выбаршчыкамі на адкрытую пляцоўку каля гарадскога цэнтра культуры і спорту “Меліяратар”.

З інфармацыяй аб рабоце дэпутацкага корпуса выступіла дэпутат райсавета дэпутатаў па Заводскай выбарчай акрузе № 19, член пастаяннай камісіі райсавета па сацыяльных пытаннях і чарнобыльскіх праблемах Галіна Анатольеўна Васяновіч.

Пытанняў да дэпутатаў паступіла нямнога і датычылі яны ў асноўным рамонту жылля. Акрамя гэтага выбаршчыкі мелі магчымасць задаць пытанне свайму дэпутату ў індывідуальным парадку.

Мерапрыемства закончылася  акцыяй “Моладзь – за здаровы лад жыцця”.

Наступная справаздача дэпутатаў райсавета адбудзецца для выбаршчыкаў, якія пражываюць у “старых” Хойніках.


Л. МАРЧАНКА,
галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *