Сярод лепшых

Образование

DSCF2675У Рагачове адбыўся чарговы рэспубліканскі агляд-конкурс творчых калектываў устаноў, арганізацый і падраздзяленняў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
На працягу трох дзён кампетэнтнае журы вызначала лепшых выканаўцаў, ацэньвалі канцэртныя праграмы, прадстаўленыя самадзейнымі артыстамі – работнікамі і членамі іх сем’яў – сістэмы МНС шасці абласцей рэспублікі.
Гонар Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы абаранялі ўдзельнікі калектыву мастацкай самадзейнасці прыродаахоўнай навукова-даследчай установы «Палескі Дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны за-паведнік».
І вельмі прыемна, што адразу ў дзвюх намінацыях конкурсу перамаглі нашы землякі. Лепшай у намінацыі «Мастацкае слова» стала начальнік аддзела прававой і кадравай работы М.С. Краўчанка, перамогу ў намінацыі «Гумар і сатыра» атрымала Л.У. Краўчанка.
Дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам уручыў намеснік начальніка Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы М. М. Цыбулька.

Т. АСТУДЗІНА,
старшыня прафсаюзнага камітэта запаведніка.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *