Пытанне стану і перспектыў развіцця аграэкатурызму ў раёне разгледжана на чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.
З падрабязнымі тлумачэннямі выступіў намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка. У прынятым рашэнні аддзелу па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома даручана да 20 верасня распрацаваць план мерапрыемстваў па развіццю аграэкатурызму ў Хойніцкім раёне на 2009-2010 гг. Таксама запланавана прыняць канкрэтныя меры па выкананню рашэння Гомельскага аблвыканкома № 296 ад 31 сакавіка 2009 г. у частцы добраўпарадкавання аграсядзібы ў в. Клівы.
Віктар НАЗАРАНКА.