У гонар будаўнікоў

Рэха падзеі

День-строителяУрачысты сход і канцэрт, прысвечаныя прафесійнаму святу будаўнікоў, адбыліся ў цэнтры культуры г. Хойнікі. Са шчырымі віншаваннямі да віноўнікаў урачыстасці звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама А.П. Гура. Ён пажадаў сабраўшымся плённай працы, новых дасягненняў і ідэй, невычарпальнага запалу і моцнага здароўя. Лепшыя прадстаўнікі будаўнічай галіны Хойнікшчыны атрымалі з яго рук Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта.
Павіншаваў са сцэны ўзначальваемы калектыў і калег дырэктар Хойніцкай ПМК С.М. Буглак. У сваім выступленні ён падкрэсліў важнасць і складанасць прафесіі будаўніка. У такую спякоту, як зараз, і ў моцны мароз яны заўсёды на працоўным пасту, робяць родны край прыгажэй і камфортней. Сяргей Мікалаевіч уручыў Ганаровыя граматы лепшым работнікам прадпрыемства – бухгалтару А.А. Лаўрусенка, прарабу С.М. Голубу, машыністу аўтакрана В.В. Чарняўскаму, муляру В.У. Ляшчынскаму, вадзіцелям А.М. Казачэнку і Д.М. Зотаву. Падзякі аб’яўлены электрагазазваршчыку А.М. Кулакоўскаму, муляру В.М. Марчанку, цесляру А.М. Рабцаву і майстру П.Р. Кудрыцкаму.

Махновец
Узнёслы і святочны настрой будаўнікам стварылі самадзейныя артысты, падарыўшы мноства яркіх канцэртных нумароў.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *