Падмурак будучага ўраджаю

Сельское хозяйство

IMG_0353ПЕРШЫМІ ДА СЯЎБЫ АЗІМАГА РАПСУ Ў НАШЫМ РАЁНЕ ПРЫСТУПІЛІ Ў СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВЕ «АРАВІЧЫ»

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Дзмітрыя Фешчанкі, у першы дзень, 13 жніўня, насенне гэтай культуры загарнулі ў глебу на плошчы 60 га. Учора было ўжо засеяна амаль 170 гектараў з 600 запланаваных.
Адказную справу – сяўбу азімага рапсу – у сельгаспрадпрыемстве даверылі маладому, але спрактыкаванаму механізатару Яўгенію Краўцу. «Ловячы» яго на полі для таго, каб зрабіць здымак, адзначылі, як ён па-майстэрску кіруе трактарам з пасяўным агрэгатам АПП-6, акуратна выконваючы ўсе агратэхнічныя патрабаванні. Малады чалавек працуе з агеньчыкам у вачах і надзеяй на добры канчатковы вынік.
IMG_0348Аптымістычна настроены механізатары і астатніх гаспадарак раёна, якія таксама паступова ўключыліся ў азімую сяўбу. Дарэчы, цяперашняй восенню плошчы азімага рапсу ў раёне павялічацца амаль у два разы супраць леташняга – да 3,3 тысячы гектараў.
– Гэта ўзважанае рашэнне, – адзначае начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.В. Калыхан. – Павелічэнне плошчаў пад азімы рапс дасць магчымасць забяспечыць жывёлагадоўлю раёна бялком і атрымаць нядрэнны грашовы прыбытак.
IMG_0341Зараз у хойніцкіх сейбітаў важная задача – закласці добры падмурак будучага ўраджаю, а неўзабаве земляробаў паклічуць на ўборку палеткі з «каралевай палёў».

Тэкст и фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *