Зноў за парты

Образование

IMG_9874Дзень ведаў трывала ўвайшоў у катэгорыю свят, да якіх рыхтуюцца вельмі грунтоўна. Доўга выбіраюць касцюмы і сукенкі, абутак для школьнікаў, а таксама пісьмовыя прыналежнасці.
1 верасня віноўнікі ўрачыстасці – вучні, якіх сёлета ў раёне 2 686, – былі апрануты па дрэс-коду «белы верх-чорны ніз». І толькі святочныя ўпрыгожванні ў заплеценых косах дзяўчат сведчылі пра асаблівасць першага восеньскага панядзелка.
Для сёлетніх 277 першакласнікаў 1 верасня стала доўгачаканым знаёмствам з таямнічай і невядомай да гэтага дня школай. Хваляванне выразна чыталася па вачах хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх родных.
IMG_9787У сярэдняй школе № 2 месцы за партамі ў першым класе занялі 19 рабят. На ўрачыстай лінейцы іх асабліва падтрымала цёплым віншаваннем начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, якая прысутнічала на свяце разам з начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Л.У. Толмач.
Традыцыйна ў кожнай школе першакласнікі атрымалі ў падарунак кнігі «Беларусь – наша Радзіма». Гэтыя падарункі новым навучэнцам другой гарадской школы ўручылі шаноўныя госці.
У ГОНАР НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА НАД СТАДЫЁНАМ ПРАФЕСІЙНАГА ЛІЦЭЯ ГУЧАЎ БЕЛАРУСКІ ГІМН.
Пачаткоўцаў, а іх сёлета 142, і старшакурснікаў на ўрачыстай лінейцы віншавалі дырэктар ліцэя В.М. Аніскавец, а таксама госці мерапрыемства – намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, старшыня раённага савета ветэранаў В.С. Васькевіч. У час лінейкі ўшаноўвалі ліцэістаў, якія плённа папрацавалі на канікулах. Загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці В.С. Лешчанок уручыла навучэнцы групы № 19 Вользе Слесарэнка Падзяку за добрую працу і адказныя адносіны да сваіх абавязкаў.
Заахвоцілі і ліцэіста з групы № 35 Андрэя Чэркаса, які працаваў летам на аб’ектах ПМК. Падзячны ліст гэтай арганізацыі ўручыў працавітаму юнаку галоўны інжынер В.С. Калацэй.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Г.М. Рабінкіна перадала ўстанове адукацыі прыгожа аформленную кнігу пра Хойніцкі лясгас.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



1 комментарий по теме “Зноў за парты

  1. Ничего не меняется. Каждый год показуха. Зарплату учителям поднимите, а то скоро детей некому учить будет. Все специалисты бегут из образования… День знаний скоро станет днём дураков

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *