Для атрымання высокага ўраджаю

Сельское хозяйство

11Кампанія «Салвэй Лімітэд» два гады назад разгарнула сваю дзейнасць на тэрыторыі нашага раёна і цяпер ужо на слыху ў хайнічан. Калі згадваецца назва гэтага паспяховага прадпрыемства, адразу зразумела, што гаворка ідзе пра вырошчванне кукурузы. А калі дакладней, то «Салвэй Лімітэд» у якасці афіцыйнага прадстаўніка ў Беларусі днепрапятроўскай кампаніі «Маіс» займаецца пастаўкай і маркетынгавай падтрымкай насення гібрыдаў кукурузы.
33У апошнія гады на Хойнікш-чыне каралеве палёў надаецца ўсё больш і больш увагі – пашыраюцца пасяўныя плошчы, узрастаюць намалоты кукурузнага зерня, павялічваецца колькасць нарыхтаванага сіласу. Пры гэтым стаўка робіцца на якаснае насенне, у тым ліку «маісаўскае». Сёлета большая палова плошчаў кукурузы была выдзелена менавіта пад высокапрадукцыйныя гібрыды гэтай кампаніі. Нагадаем, што сеялі іх на амерыканскіх кукурузных сеялках «Great Plains», якія ўкраінскія партнёры паставілі на ўмовах арэнды. Такім чынам, кіраўніцтва і гаспадаркі раёна ўжо змаглі ацаніць перавагі прадукцыі, прапаноўваемай «Салвэй Лімітэд», і працягваюць умацоўваць супрацоўніцтва.
29 жніўня старшыня райвыканкама А.І. Ціток з дырэктарам ТАА «Салвэй Лімітэд» А.В. Лук’янавым  падпісалі пратакол аб намерах стварэння прадпрыемства па вытворчасці элітнага насення кукурузы з далейшым будаўніцтвам у раёне калібровачнага завода.
66Пасля падпісання дакументаў быў дадзены старт Дню кукурузнага поля – цікаваму і пазнавальнаму мерапрыемству, прымеркаванаму да 15-гадовага юбілею кампаніі. На доследна-эксперыментальным полі КСУП «Судкова» правялі дэманстрацыю гібрыдаў кукурузы кампаній «Маіс», «KWS», «Syngenta» і РУП «Эксперыментальная база «Крынічная» Мазырскага раёна. Вучоныя Украіны і Беларусі расказалі аб асаблівасцях энергазахавальнай тэхналогіі вырошчвання кукурузы ў кліматычных умовах Беларусі. Акрамя таго, былі прэзентаваны механічная сеялка дакладнага высеву PD-8070 вытворчасці «Great Plains» і новая глебаапрацоўчая тэхніка ТАА «Полымя-Агра». Да слова, удзел у мерапрыемстве прынялі спецыялісты па раслінаводству вядучых гаспадарак з усёй рэспублікі, вучоныя-селекцыянеры і тэхнолагі.
44Кіраўнік раёна А.І. Ціток падкрэсліваў вялікую ролю гібрыдаў у атрыманні высокага ўраджаю. Правільны іх падбор, захаванне тэхналогіі і агратэхнікі апрацоўкі культуры дае магчымасць вырабляць высакаякасны канцэнтраваны корм жывёле. Дарэчы, кукурузны асартымент на полі быў прадстаўлены вялікі – выбіраць і сапраўды ёсць з чаго.
Зараз «Салвэй Лімітэд» будуе ў Хойніках збожжасушылку. Вытворчасць павялічыцца, з’явяцца дадатковыя працоўныя месцы, а гэта яшчэ адзін плюс для раёна.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *