З акцэнтам на якасць

Сельское хозяйство

2Наш раён быў абраны месцам для правядзення выязнога пасяджэння калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама. На мерапрыемстве асноўная ўвага надавалася самым актуальным зараз для сельскіх працаўнікоў пытанням – нарыхтоўцы кармоў для грамадскага пагалоўя і сяўбе азімых. Аб тым, як гэтыя работы вядуцца на Хойнікшчыне, удзельнікі калегіі даведаліся пры наведанні Езапоўскай фермы КСУП «Судкова» і палеткаў гэтай жа гаспадаркі.
Акцэнт рабіўся на тым, што не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах вобласці пры нарыхтоўцы кармоў выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, а гэта адмоўна адбівацца на іх якасці. Недапрацовак хапае і ў нас, гэтага не адмаўляў у сваіх каментарыях па ходу работы калегіі старшыня райвыканкама А.І. Ціток, але яны выпраўляюцца, работа пастаянна ўдасканальваецца. Сёлета гаспадаркі раёна атрымалі нядрэнны ўраджай каралевы палёў, і цяпер усе сілы кінуты на закладку кукурузнага сіласу.
1На полі за вёскай Казялужжа ўдзельнікі калегіі азнаёміліся з ходам сяўбы азімай пшаніцы. Гаворка ішла пра якасць праводзімых работ і важнасць належнай падрыхтоўкі глебы. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама С.А. Мятліцкі засяродзіў увагу на тым, што пры выездзе ў поле спецыялісты гаспадарак павінны дакладна ставіць задачы перад механізатарамі, каб пазбезнуць самавольства на палетках. Вядома, што нават самыя дробныя недагляды прыводзяць да вялікіх страт.
Госці пабывалі на дэманстрацыйным полі гібрыдаў кукурузы і азнаёміліся з уключэннем у сельскагаспадарчы абарот меліярыраваных зямель. Падрабязна пытанні работы аграпрамысловага комплексу вобласці за 7 месяцаў бягучага года былі разгледжаны на пленарным пасяджэнні, якое прайшло ў раённым выканаўчым камітэце.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *