З мэтай павышэння рэабілітацыйных магчымасцей інвалідаў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да іх праблем у Мазырскім раёне арганізаваны першы рэгіянальны маладзёжны палатачны лагер “Полесская радуга”. Яго заснавальнікамі выступіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мазырскага райвыканкома.
Сабраліся прадстаўнікі 11 раёнаў вобласці. Каманду нашага горада прадстаўлялі Віталій Ступакоў, Дзмітрый Пазняк і прадстаўнік ТЦСАН Н.А. Казачэнка. Два дні адпачынку прадугледжвалі рознабаковую праграму. Гэта візітка каманды, абарона плаката на патрыятычную тэму “І памяць сэрца гаворыць…”, песні каля вогнішча, конкурсы рыбаловаў, падзелак з прыроднага матэрыялу, кулінарыі. Прыемным сюрпрызам для ўсіх была прагулка на “ракеце” па рацэ Прыпяць. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і адзначаны граматамі.
Н. КОШКІНА,
загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання ТЦСАН.