8 лютага мы адзначым 100-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа, нашага славутага земляка, аўтара аднаго з самых значных твораў беларускай літаратуры XX стагоддзя – трылогіі «Палеская хронiка» («Людзi на балоце», «Подых навальнiцы», «Завеi. Снежань»).
Прапануем вам праверыць свае веды і адказаць на пытанні, якія датычаць жыцця і творчасці Івана Паўлавіча, народнага пісьменніка, які шчыра любіў сваю Радзіму, быў выдатным сынам, братам, мужам, бацькам.
1. Першы твор, які напісаў Мележ, мае назву…
А) «Сустрэча»;
Б) «Растанне»;
В) «Я прыйду раніцай».
2. У жыцці Мележа былі дзве гісторыі кахання. Як звалі яго першую дзяўчыну?
А) Алена;
Б) Ганна;
В) Алеся.
3. Доўгі час Іван Мележ не мог вызначыцца з назвай будучага рамана, які потым стаў называцца «Людзі на балоце». Колькі варыянтаў загалоўка мелася, калі ён прынёс рукапіс у часопіс «Полымя»?
А) 9;
Б) 15;
В) 4.
4. Галоўны адмоўны герой рамана «Людзі на балоце» – стары Глушак па мянушцы Корч. З каго Іван Мележ спісаў гэтага чалавека?
А) Са знаёмага пісьменніка, які яму зайздросціў;
Б) З селяніна, які жыў у Глінішчах;
В) З суседа па дачы, які яго раздражняў.
5. У якім горадзе Іван Мележ сустрэў будучую жонку Лідзію Пятрову?
А) Бугуруслан;
Б) Мінск;
В) Тбілісі.
6. Як называўся першы зборнік апавяданняў, які выйшаў у 1946 годзе?
А) «Зноў завіруха»;
Б) «У завіруху»;
В) «Кружыць завіруха».
7. Спрабаваў свае сілы пісьменнік і ў драматургіі. Якая самая вядомая яго драма?
А) «Пакуль мы маладыя»;
Б) «Радзіма»;
В) «Гарачы жнівень».
8. У якой газеце было надрукавана першае апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі»?
А) «Ленінскі сцяг»;
Б) «Гомельская праўда»;
В) «Звязда».
9. У якім годзе ў Хойніках адкрылі скульптурную кампазіцыя «Людзі на балоце»?
А) 2010;
Б) 2015;
В) 2005.
10. Гімназіі ў якім горадзе прысвоена імя пісьменніка?
А) Мазыр;
Б) Гомель;
В) Хойнікі.
Адказы: 1 – А, 2 – В, 3 – Б, 4 – В, 5 – А, 6 – Б, 7 – А, 8 – В, 9 – А, 10 – Б.