Абавязкова правярайце

Медыцына і здароўе

У жніўні бягучага года даследавана 29 проб харчовых прадуктаў з асабістых падсобных гаспадарак грамадзян і лясной прадукцыі на ўтрыманне цэзію-137.

Перавышэнне ўтрымання цэзію-137 выяўлена ў адной пробе грыбоў, сабраных у лесе непадалёку ад былога населенага пункта Гарошкаў (900,8 Бк/кг пры дапушчальным узроўні 370 Бк/кг).

На ўтрыманне стронцыю-90 на базе абласной радыелагічнай лабараторыі правераны пробы харчовай прадукцыі, адабранай з дзяржаўнага сектара, усе яны адпавядаюць рэспубліканскім дапушчальным узроўням.

Нагадваем жыхарам раёна аб тым, што прадукты харчавання можна праверыць на ўтрыманне цэзію-137 у радыелагічнай лабараторыі райЦГЭ па адрасу: г. Хойнікі, вул. Савецкая, 59.


Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *