Бліц-апытанне: свята працы, вясны і адзінства. Як яго адзначаюць хайнічане?

Наши проекты

Маёўкі, лозунг «Мир. Труд. Май», чырвоныя сцягі і папяровыя кветкі – такім Першамай запомніўся многім з савецкіх часоў. А як цяпер хайнічане адзначаюць Дзень працы?

Яўгеній Касцючэнка:

— Першамай – гэта традыцыя. Традыцыя адзначаць свята вясны і працы. Зразумела, што сёння ён не так праводзіцца, як раней, але стаўленне да яго па-ранейшаму добрае. Нажаль, каронавірус прымусіў перагледзець святкаванне Першамая, аднак прафсаюзы і культработнікі прыдумляюць шмат усяго цікавага ў новых фарматах. Да таго ж, у калектывах праходзяць ўшанаванні, што таксама вельмі важна. А наогул любое свята — гэта зносіны, ўсмешкі. Плюс, паглядзіце, якое цудоўная надвор’е! Я планую адзначаць Дзень працы ў коле блізкіх людзей.

Марыя Севярынец:

– Раней гэты дзень адыгрываў вялікую выхаваўчую ролю ў школах. Усе людзі рыхтаваліся – святочна ўпрыгожвалі свае калоны. Мае ўспаміны дзяцінства – гэта заўсёды вельмі светлае свята, урачыстае. Галоўнае – ён аб’ядноўваў людзей, натхняў. Як я правяду заўтрашні выхадны? Буду рыхтавацца да Вялікадня, цеста для кулічоў ужо замясіла ў вялікай ёмістасці. Прыгатую з рознымі начынкамі. І абавязкова займуся спортам! Прабежка, гімнастыка, скандынаўская хадзьба – я без гэтага ўжо ніяк. Строга прытрымліваюся графіка і па святах. Віншую ўсіх землякоў, шануйце жыццё і радуйцеся кожнаму дню!

Тамара Купрыяшчанка:

– Для мяне Першамай – гэта свята, якое цягнецца з дзіцячых успамінаў, калі ўся сям’я, усе сябры збіраліся на дружныя дэманстрацыі, аб’яднаныя адной ідэяй. Ва ўсім гэтым дзеянні была нейкая моц, пазітыўная сіла. Сёння гэтае свята патрэбна, каб нагадаць і падкрэсліць важнасць працы. І шарыкі, і сцягі, і лозунгі – гэта неад’емная частка і сённяшніх першамайскіх мерапрыемстваў. Акрамя таго, 1 мая – гэта свята вясны, зеляніны, кветак і спеваў птушак. У Дзень працы я буду працаваць дома.

Апытвала Наталля РЭВЯКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *