З дня ўтварэння – 88 гадоў

Рэха падзеі

DSC_00218 снежня 1926 года да БССР былі далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерніі і ўтвораны Гомельская і Рэчыцкая акругі. У гэтым жа снежні быў створаны Хойніцкі раён у складзе Рэчыцкай акругі.
ЦІКАВЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ:
88 гадоў назад, у далёкім 1926-м, у раёне функцыяніравалі дзяржаўны лесазавод «Адраджэнне» і кантора «Лесбела», кааператыўныя – дзягцярны завод, кантора «Гомрайсаюза», спажывецкае і крэдытнае таварыствы, кравецкая майстэрня, паравы млын сельгасарцелі «Праца». Існавалі прыватныя шавецкія, кравецкія і капялюшныя майстэрні, дзве нарыхтоўчыя арганізацыі, паравы млын, скураны завод, конны млын, маслабойка, цырульня. Дзейнічала дзяржаўная паштова-тэлеграфная кантора.
Спажыўкааперацыя раёна мела 15 сельпо з гандлёвай сеткай у 56 адзінак, пайшчыкаў – 13 540 чалавек.
Сельская гаспадарка спецыялізавалася ў жывёлагадоўча-канапляным напрамку. У пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя саўгасаў у раёне было 7, калгасаў – 83. Пасяўная плошча раёна складала 32857 гектараў.
У 1926 годзе было ўведзена ўсеагульнае чатырохгадовае абавязковае навучанне для дзяцей. Пры сельсаветах былі створаны лікбезы.
У мястэчку Хойнікі была пачатковая чатырохкласная школа, а ў 1928 годзе адкрыўся дагаворны 5 клас, і бацькі плацілі 50 рублёў у год за навучанне свайго дзіцяці. У 1929 годзе быў адкрыты 5 клас за дзяржаўны кошт, а шосты клас стаў дагаворным.
У 1927 годзе на старой базарнай плошчы райцэнтра быў устаноўлены першы рэпрадуктар, пасля радыёкропкі пачалі з’яўляцца ў перадавікоў вытворчасці.
Насельніцтва ў раёне складала больш за 47 тысяч чалавек.
У раёне выяўлены карысныя выкапні: гліны – у в. Барысаўшчына, суглінкі – у в. Судкова, маргелі – у в. Варошчаў, жалезнякі – у в. Загалле, Рудзенька, Буры, Дубровіца, Навасёлкі, Мокіш і інш.
Балот на раёне 1595 га.
Масавая калектывізацыя ў раёне расцягнулася на 7 гадоў, з 1928 да 1935 года. Усе 5 600 аднаасобных сялянскіх двароў былі аб’яднаны.

Паводле кнігі «Памяць. Хойніцкі раён».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *