Свой вопыт варты пераймання

Сельское хозяйство

СеминарНа гэтым тыдні ўдзельнікаў чарговага семінара-вучобы па пытаннях жывёлагадоўлі прымала ААТ «Хойніцкі Аграсервіс», а дакладней малочнатаварная ферма «Карчовае». Месца яго правядзення было выбрана невыпадкова – тут і ўмовы ўтрымання, і паказчык захаванасці жывёлы на належным узроўні. Адкрываючы мерапрыемства, кіраўнік раёна А.І. Ціток зазначыў, што за вопытам не абавязкова ехаць у другі раён, у нас ёсць і свае прыклады, вартыя пераймання.
Семінар атрымаўся даволі насычаным. Удзельнікі, а гэта спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райветстанцыі, кіраўнікі сельгаспрад-прыемстваў, спецыялісты зоаветслужб, загадчыкі ферм і даглядчыкі, абмеркавалі шмат тэм: ад захаванасці маладняку да вытворчасці малака. Яны пабывалі ва ўсіх памяшканнях фермы, паглядзелі, як павінны ўтрымлівацца сухастойныя каровы, дойны статак і цяляткі, абмеркавалі рацыён іх кармлення.

IMG_0012568
– Калі мы жадаем мець прадукцыйны статак буйной рагатай жывёлы, прывагі, за якія не сорамна, і пазбегнуць падзяжу, то павінны працаваць сістэмна, вытрымліваць тэхналагічныя рэжымы ад «а» да «я», – завастрыў увагу Аляксандр Іванавіч. – Сапраўды, многае залежыць ад чалавечага фактару, арганізацыі работы. З-за сваёй нядбайнасці мы часта губляем там, дзе можам зарабляць. Няма малака на ферме – пусты кашалёк у яе работнікаў. Усё ўзаемазвязана.
Асаблівая ўвага надавалася перавагам «халоднага» метаду вырошчвання цялят – утрыманню іх у клетках-доміках. Прысутным у чарговы раз нагадалі пра простыя, але такія важныя ісціны: неабходна захоўваць тэхналогію выпойвання цялят, кантраляваць тэмпературу малака. Разглядаліся пытанні па канструкцыі «кватэр» для цялят, іх дэзінфекцыі і захаванні. Зазначалася, што спецыялістам трэба весці дакладны разлік колькасці неабходных на прадпрыемстве ці асобна ўзятай ферме клетак – а гэта не менш 25% ад агульнай колькасці пагалоўя. Зноў жа завастралася ўвага на недапушчальнасці перагрузкі цялятніц, норма – не больш чым 25 гадаванцаў.IMG_0014
Акрамя таго, да ўсіх загадчыкаў ферм даведзена патрабаванне – старанна весці дакументацыю. Паказчыкі пасля кожнага даення павінны фіксавацца ў спецыяльным журнале, што дазваляе аператыўна адсочваць стан і прадукцыйнасць жывёлы. У гэтым пытанні ёсць чаму павучыцца ў загадчыка Карчоўскай фермы М.Р. Камеша, які скрупулёзна занатоўвае ўсе лічбы. У час семінара ён падзяліўся вопытам работы са сваімі калегамі.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



1 комментарий по теме “Свой вопыт варты пераймання

  1. Как всегда, два вопроса, кто виноват и что делать, пустой кошелек работников сельского хозяйства зачастую зависит не от продуктивности поголовья и привесов, но это проблема другого масштаба, иметь два служебных туарега это некоторым людям не мешает, тут недавно Декрет номер пять подписали, нет результата-свободен, а не сидеть пять лет без результата, обеспечивая только самый высокий процент по досрочному голосованию в республике.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *