Залаты ўзрост


1 кастрычніка  ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню пажылых людзей.

Колькасць гадоў яшчэ не сведчыць аб даўжыні жыцця: жыццё чалавека вымяраецца тым, што ён у ім зрабіў і адчуў. Чым старэйшым робіцца чалавек, тым болей у яго мудрасці.

Са святам пажылых людзей шчыра і цёпла павіншавалі намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкома Л.У. Толмач, дырэктар ТЦСАН Л.В. Ермакова. Галоўным, канешне ж, было пажаданне здароўя і душэўнай маладосці.

Кастрычнік шчодры на святы, а яшчэ на юбіляраў. Віншаванні на свяце прымалі Я.І. Громава, В.Т. Елісеева, М.П. Чэкан, Ю.Т. Ядчанка, А.С. Аніскавец, С.С. Бордак, Л.М. Барысенка, М.А. Гардзіенка, А.Т. Аніскавец, Я.Р. Казмярчук, Д.К. Мальцаў, В.В. Тарасенка.

У гэтым годзе Хойніцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіў традыцыйны агляд-конкурс “Лепшае ветэранскае падвор’е”. Пераможцам у ім стаў Сцяпан Іванавіч Махамет, пенсіянер, бацька, дзядуля, прадзядуля. Сцяпан Іванавіч вельмі любіць кветкі, на яго прысядзібным участку іх мноства: розы, ліліі, гладыёлусы, хрызантэмы. На жаль, пераможца не змог прыйсці на свята, але работнікі цэнтра павіншавалі яго на даму і ўручылі каштоўны падарунак і кветкі (на здымку ўнізе).

На працягу свята, арганізатарамі якога выступілі аддзел культуры райвыканкома і ТЦСАН, гучалі душэўныя і вясёлыя песні ў выкананні самадзейных артыстаў раёна.


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *