Да стала спажыўцоў

Сельское хозяйство

У народзе кажуць: без цыбулі і морквы і суп не суп, і боршч не боршч. Задаволіць патрэбы хатніх гаспадынь і кулінараў у аранжавай агародніне дапамогуць сельгаспрадпрыемствы імя Мележа, “Веляцін”, “Судкова”, “Стралічава”, “Велікаборскі”.

Да прыкладу, у КСУП імя Мележа морква займае плошчу ў 3 гектары, з якіх ужо ўбрана трэцяя частка. Сярэдняя ўраджайнасць – 370 цэнтнераў з гектара. Вырошчвалася морква па перадавой тэхналогіі, грэбневым спосабам, пасевы прайшлі ўсе неабходныя апрацоўкі.

Уборкай займаюцца падшэфныя гаспадаркі – вучні Глінішчанскай і Слабажанскай школ. Пры гэтым задаволеным застаецца не толькі кіраўніцтва гаспадаркі, але і школ, якія маюць добрую магчымасць папоўніць запасы сваіх кухняў карыснай вітаміннай прадукцыяй.

Частка ўраджаю адгружана раённаму спажывецкаму таварыству, рэалізуецца морква і насельніцтву.


Віктар МІХАЙЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *