Першы старт — першыя поспехі

Спорт

Новы спартыўны сезон пачалі дзюдаісты вобласці. Іх першым стартам стала адкрытае першынство горада Гомеля.

Найбольш удала сярод пасланцоў нашага раёна выступіў вучань СШ № 3 Уладзімір Мігай. У самай лёгкай вагавай катэгорыі да 27 кілаграмаў юны хайнічанін вельмі ўпэўнена правёў усе свае схваткі, а ў фінале ўсяго за 5 секунд іпонам разабраўся са сваім апошнім сапернікам і па праву стаў мацнейшым у вобласці.

Выдатным атрымалася і выступленне нашых землякоў у наступнай вагавай катэгорыі – да 30 кг. Тут усе чатыры першыя месцы таксама дасталіся хайнічанам. У фінальным паядынку сышліся вучні Хойніцкай СШ № 3 Антон Віннік і Максім Грыгаровіч. Ва ўпартым паядынку перамога дасталася Антону. А ў схватцы за трэцяе месца вучань СШ № 1 Ігар Зотаў перамог гімназіста Паўла Шырчанку.

Чыста “хойніцкім” атрымаўся і фінал у катэгорыі да 46 кілаграмаў. Першынстваваў тут вучань СШ № 3 Васілій Сенгаеў. У актыве хайнічан і другое месца вучня СШ № 3 Аляксандра Астрэйкі ў вагавай катэгорыі да 34 кілаграмаў.

Трэція месцы па сваіх вагавых катэгорыях занялі Аксана Жданава (гімназія) і Ксенія Новік (СШ № 3). На другую ступеньку п’едэстала гонару ўзнялася Крысціна Астрэйка з СШ № 3.

Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў трэнеры Алег Лук’яненка і Уладзімір Бордак.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *