У горадзе і раёне ўстановы адукацыі рыхтуюцца да 1 верасня. Спецыяльна створаная камісія комплексна праверыла школы і дзіцячыя сады.
Прыёмка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года – своеасаблівы допуск да працы, можна сказаць экзамен, ад здачы якога залежыць, перш за ўсё, бяспека дзяцей і іх камфорт. Таму правяраецца матэрыяльная база, эстэтычны выгляд, па лініі РайЦГЭ – стан харчаблока і сталовай, МНС – ад лямпачкі да электраправодкі, бяспека выхадаў, энерганагляду – стан цеплавых пунктаў, у аховы працы свае патрабаванні.
Актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні і рамонтных работах прымалі ўсе работнікі ўстаноў адукацыі. Рознакаляровыя мульціплікацыйныя і казачныя персанажы зараджаюць добрым настроем і пазітывам. Радуе мноства малых архітэктурных формаў на прылягаючых тэрыторыях. У некаторых установах з асаблівай фантазіяй падышлі да афармлення: табліца множання на лесвічнай пляцоўцы, словы прывітання на розных мовах на сцяне каля кабінета замежнай мовы, валейбаліст з мячом каля ўваходу ў спартзалу.
Ад гэтай прыгажосці ў мяне захапіла дыханне. Упэўнена, што дзецям будзе цікава, весела, камфортна і бяспечна вучыцца.
Святлана ВАШЧАНКА.
Фота аўтара.