Прычынай заўчаснай старасці чалавека рускі вучоны І.І. Мечнікаў лічыў пастаяннае атручванне арганізма ядавітымі злучэннямі, якія выпрацоўваюцца ў кішэчніку гніласнай флорай. Ен выпрацаваў тэорыю прадаўжэння жыцця пры дапамозе штодзённага ўжывання ў ежу кісламалочных напіткаў.
Не ўсе могуць піць малако з-за адсутнасці ў арганізме фермента, які расшчапляе малочны цукар. Кефір могуць ужываць усе без выключэння, таму што ў ім малочны цукар ужо расшчэплены.
Кісламалочныя напіткі паляпшаюць засваенне бялкоў, спрыяюць накопліванню малочнай кіслаты – актыўнага біялагічнага рэчыва, якое тармозіць развіццё гніласных мікраарганізмаў у кішэчніку. З ужываннем у ежу кісламалочных напіткаў у арганізме павялічваецца колькасць карысных бактэрый і вітамінаў групы В.
Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.