З дзяржаўнай падтрымкай


У нашай краіне ў мэтах стварэння умоў для  прыярытэтнага сацыяльна-эканамічнага развіцця малых і сярэдніх гарадоў на 2007-2010 гады зацверджана Дзяржаўная комплексная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў. Даведацца аб тым, як яна рэалізуецца ў нашым раёне, прапануем з вытрымак з даклада на 14 сесіі райсавета дэпутатаў ХХV склікання намесніка старшыні райвыканкома А.М. ІЎКОВАЙ.

Ільготы па падатку на прыбытак, падатку з карыстальнікаў аўтамабільных дарог і збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі, харчавання і аграрнай навукі прадастаўлены фабрыцы мастацкіх вырабаў, заводам гідраапаратуры і рамонтнаму, райпо і агракамбінату “Віць”.

Акрамя таго, па прычыне рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі вытворчасці з мэтай выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі ФМВ прадастаўлена льгота ў выглядзе змяншэння стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць на 20 %.



За 9 месяцаў сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 4,9 тыс. кв. м жылля, у тым ліку 4 дамы для мнагадзетных сем’яў па вул. Берагавога, дом для прыёмнай сям’і па вул. Савецкай горада, пабудаваны на сродкі Беларусбанка. У бягучым месяцы мяркуецца здаць у эксплуатацыю мэбляваны дом па вул. Калініна.



За 9 месяцаў сёлета газіфікавана 322 дамы. Выкарыстана інвестыцый на суму 1,7 млрд. руб. На абслугоўванне прынята 7,3 км сетак.



Работу торфабрыкетнага завода аблягчаюць набытыя сёлета 10 паўвагонаў коштам 630 млн. руб. і штабелер торфу коштам 333 млн. руб. На будаўніцтва палёў здабычы торфу зрасходавана за 8 месяцаў сёлета 941 млн. руб. сродкаў інавацыйнага фонду Мінэнерга і ўласных сродкаў РПУП “Гомельаблгаз”.



Сёлета на ПУП “Палескія сыры” ўведзены ў эксплуатацыю аміячна-кампрэсарны цэх. Выкарыстана 2,2 млрд. руб. банкаўскага крэдыту і ўласных сродкаў.  Акрамя таго, прадпрыемствам набыты аўтамабіль МАЗ за 200 млн. руб.



У жніўні сёлета на камбікормавым заводзе ўведзена ў эксплуатацыю сушылка збожжа коштам 2,2 млрд. руб.



Для правядзення капітальнага рамонту раённага Дома культуры выдзелена 200 млн. руб. (субвенцыі абласнога бюджэту, перададзеныя ў раён), праведзены тэндэр і вызначаны падрадчык – ААТ “Мазырпрамбуд”.

За 9 месяцаў сёлета на рэканструкцыю ГЦКіС “Меліяратар” зрасходавана 692 млн. руб. сродкаў абласнога бюджэту (праведзена рэканструкцыя глядзельнай залы, набыты адзенне сцэны, нацыянальныя касцюмы, добраўпарадкавана тэрыторыя).



Сёлета на заводзе гідраапаратуры набыты аўтамабіль МАЗ (86 млн. руб.), рэжучы дапаможны інструмент на станок для апрацоўкі корпусных дэталяў (22 млн. руб.).



За 9 месяцаў бягучага года ў цэху філіяла па дрэваапрацоўцы “Палескі” ўведзена ў дзеянне сушыльнае абсталяванне. Акрамя таго, праведзена частка пусканаладачных работ станочнага абсталявання і аспірацыі, мантаж двух катлоў, падрыхтавана вентыляцыйная камера. З пачатку рэалізацыі праекта – 2006 года – выкарыстана інвестыцый на суму 4,3 млрд. руб., у тым ліку за 9 месяцаў 2009 года 515,7 млн. руб.



Сёлета райпо атрыманы аўтамабіль МАЗ коштам 93 млн. руб.



У 2009 годзе праведзены капітальны рамонт ясляў-сада № 6 г. Хойнікі. На гэтыя мэты выкарыстана 95,8 млн. руб.



Праведзены першы этап капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі будынка басейна дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі. Зрасходавана 133,1 млн. руб.



Вядзецца рэканструкцыя лазні ў мікрараёне “Юбілейны”. Да канца года плануецца ўвесці яе ў эксплуатацыю.



У жніўні сёлета ў Хойніках пачала работу новая АЗС. Агульная сума праекта склала 3 млрд. руб.



Сёлета пачата рэканструкцыя будынка філіяла № 326 ААТ “ААБ “Беларусбанк” і РКЦ № 4 ААТ “Белаграпрамбанк”.



За 8 месяцаў сёлета “Хойніцкі Аграсервіс” набыў сельскагаспадарчую тэхніку ў лізінг на суму 2,6 млрд. руб.



У цяперашні час распрацоўваецца праект рэканструкцыі хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы.


Запісала Ірына ВАСІЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *