Пад такім дэвізам з 19 па 28 кастрычніка праводзіцца дэкада бяспекі дарожнага руху.
Зімовая дарога патрабуе павышанай увагі і добрых навыкаў ваджэння. Нечаканасці могуць падсцерагаць вадзіцеляў у розных месцах: часта на абочынах дарог, перакрыжаваннях, каля ўездаў у двары застаюцца непрыкметныя наледзяненні; са змяненнем умоў надвор’я дарожнае палатно пакрывае тонкая, але вельмі слізкая скарынка лёду; у марозныя дні асфальт становіцца светла-шэрым і здаецца сухім, але дарога амаль заўсёды пакрыта ледзь прыкметным слоем снегу або інею і інш.
Дзяржаўтаінспецыя засяроджвае ўвагу вадзіцеляў на неабходнасці замены летніх шын на зімовую гуму. Прымаўка “ Тармазы прыдумаў баязлівец” зімою не актуальная. Няспраўныя тармазы – гэта не толькі бітая машына, але і пагроза здароўю і жыццю яе ўладальніка. Пры абгонах і рэзкім тармажэнні тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў.
Д. АПАНАСЮК,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.