За 9 месяцаў 2009 года санітарна-гігіенічнай лабараторыяй Хойніцкага райЦГЭ з уласных падвор’яў грамадзян на ўтрыманне цэзію-137 даследавана 918 проб прадуктаў харчавання.
Выяўлены 4 пробы малака з узроўнямі ўтрымання цэзію-137 звыш 100Бк/л (РДУ-99) з трох населеных пунктаў: Партызанская – 212,0 Бк/л, Судкова – 441,1, Дубровіца – 129 Бк/л; грыбоў свежых звыш 370 Бк/кг, з лесу в. Стралічава – 161,6, в. Небытаў – 154,3, з лесу в. Гарошкаў – 900,8 Бк/кг; чарніц з лесу г. Хойнікі – 203,2, 321,5, 340,9, 358,4 Бк/кг , з лесу в. Партызнская – 345,8 Бк/кг, лесу в. В. Бор – 284,5 Бк/кг.
Устанаўленне ўтрымання стронцыю-90 праводзілася ў лабараторыі фізічных фактараў Гомельскага аблЦГЭ. Даследавана 97 аб’яднаных проб малака і бульбы. Выяўлена 5 проб малака з узроўнем ўтрымання стронцыю-90 звыш 3,7 Бк/л (РДУ-99) у н.п. Судкова – 3,82 Бк/л, Навасёлкі – 4,6, Храпкаў – 3,86, Небытаў – 3,93, Загалле – 4,47 Бк/л.
Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.