Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 2 ад 4 студзеня 2007г. зацверджана Палажэнне “Аб парадку спісання пені грамадзянам, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг”.
Для жыхароў горада Хойнікі і раёна спісанне робіцца згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненню з аблвыканкомам пры ўмове выплаты грамадзянамі асноўнай запазычанасці.
Неабходна падаць заяву ў вольнай форме ў разлікова-даведачны цэнтр КЖУП “Хойніцкі камунальнік” з указаннем прычын узнікнення запазычанасці. На працягу трох дзён ад паступлення заявы робіцца абследаванне жыллёвых умоў і вызначэнне маёмаснага становішча грамадзяніна і членаў сям’і, сумесна з ім пражываючых, і складаецца акт абследавання, які афармляецца ў вольнай форме і зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду.
У выпадку неабходнасці арганізацыя, якая ажыццяўляе эксплуатацыю і (або) аказвае камунальныя паслугі, запрашае ў адпаведных дзяржаўных органаў, арганізацый даведкі або дакументы аб даходах і маёмасным становішчы заяўляльніка і членаў яго сям’і, якія жывуць з ім разам, неабходныя для вырашэння пытання аб спісанні пені. Гэтыя даведкі або дакументы грамадзяне ўправе самастойна прадставіць у названую арганізацыю. Дзяржаўныя органы, арганізацыі, атрымаўшыя запыт, абавязаны ў тыднёвы тэрмін з дня яго атрымання прад’явіць патрабуемыя дакументы без аплаты.
Арганізацыя, ажыццяўляючая эксплуатацыю жылфонду і (або) аказваючая паслугі, на працягу 10 каляндарных дзён з дня падачы грамадзянінам заявы прадстаўляе ў УЖКГ праект рашэння аб спісанні пені або аб адмове ў спісанні з прыкладаннем сабраных дакументаў.
Рашэнне аб спісанні або ў адмове аб спісанні прымаецца райвыканкомам на працягу 15 дзён з часу прадстаўлення праекта рашэння арганізацыяй, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду. На падставе рашэння аб спісанні яна робіць адпаведны запіс аб неналічэнні пені ў рахунку-квітанцыі.
Рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб адмове ў спісанні пені можа быць абскарджана ў судовым парадку.
А. ВОЛЧЭК,
начальнік разлікова-даведачнага цэнтра КЖУП “Хойніцкі камунальнік”.