Цяжка пераацаніць тую падтрымку, якая аказваецца Барысаўшчанскаму сацыяльнаму прытулку. Тут кожнае дзіця акружана любоўю, клопатам, увагай і разуменнем. Але добрых спраў многа не бывае, а дзеці працягваюць марыць аб свяце. І яно нядаўна адбылося.
У рамках дабрачыннай акцыі для дзяцей-сірот “Збяром школьніку партфель” прадстаўнікамі РК ГА “БРСМ” і аддзела па справах моладзі райвыканкома адбылося наведванне гэтай установы. Мэта паездкі – уручэнне рабятам, якія выхоўваюцца тут, школьных прыналежнасцей.
Асаблівую падзяку арганізатары мерапрыемства выказваюць педагагічным калектывам усіх гарадскіх школ і гімназіі за садзеянне ў правядзенні гэтай акцыі.