Як жа так: Кірылаўна пандусы шукала

Службы информируют

Прыгоды пажылога чалавека па высокіх лесвіцах

Усім прывітанне! Мяне завуць Лада Кірылаўна, можна па-простаму – Кірылаўна. Я пенсіянерка з вялікай колькасцю вольнага часу. Праводжу яго ў прагулках па родным горадзе Хойнікі і, калі знаходзіцца магчымасць, па нашым раёне.

Вырашыла не сабіраць гэтыя заўважкі ў стол, а дзяліцца з вамі, паважаная рэдакцыя і з вамі, дарагія чытачы раёнкі.

Гуляла па стройцы і заўважыла вось што. Вось кажуць, што многае робіцца, каб любы чалавек мог трапіць у любую ўстанову без перашкод. Бачу, на сцяне БТІ вісіць шыльдачка «Нажміце на кнопачку, да вас выйдзе спецыяліст». Ага, гэта чалавеку на інваліднай калясцы ў дапамогу альбо мамачцы с немаўляткам што запытаць спатрэбіцца. Каля аптэкі на вул. Калесніка, 2ж такая ж ёсць аб’ява. Добра-добра.

Іду ціхенька далей (узрост не той, каб бадзёра шпацыраваць). Бачу, што ў магазін «Дзяжурны» таму ж інваліду на калясцы заехаць немагчыма: ні пандуса, ні нават шырокіх ступеняў. Стой сабе і чакай, хто туды пойдзе ды тваю замову передасць. У «Дуэт» таксама не трапіць мамачка з дзіцём у калясцы. Не падступіцца і да сеткавых магазінаў «Міла» і «Тры цаны», якія на вул. Жукава, 2б знаходзяцца. Разумею, что гэта не іх асабістая віна, але ж трэба вырашаць праблему.

Шчыра ваша, Кірылаўна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *