За здаровы лад жыцця

Спорт

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва адбыўся выезд галіновай інфармацыйна-прапагандысцкай групы цэнтральнай раённай бальніцы ў вёску Веляцін.


Пры сустрэчы з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства асветлена тэма мерапрыемства, што датычыла новаўвядзенняў у аказанні сацыяльнай адраснай дапамогі згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 458 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”, які ўступае ў сілу з 1 студзеня 2010 года. Члены групы, урачы інфекцыяніст і нарколаг С.А. Хаванскі і С.І. Собаль, фельчар-валеолаг А.А. Кавалёва адказалі на пытанні прысутных, завастрылі ўвагу на тым, што захаванне здаровага ладу жыцця з’яўляецца залогам сямейнай спрыяльнасці, поспехаў у вытворчых справах, і, як вынік, паспяховага развіцця сельгасвытворчасці.

Адбылася сустрэча галіновай ІПГ і ў калектыве Веляцінскай школы, дзе вучням і педагогам была прачытана лекцыя аб прафілактыцы СНІДу і алкагалізму.


М. ТКАЧЭНКА,
адказны за ідэалагічную работу ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *