За прыгажосць і чысціню


Мерапрыемствы, накіраваныя на навядзенне парадку на зямлі, ахову навакольнага асяроддзя, добраўпарадкаванне тэрыторый, не павінны быць аднаразовай акцыяй. Дзеля гэтага і распрацоўваюцца розныя планы, прымаюцца адпаведныя рашэнні.

За тры кварталы бягучага года прадпрыемствамі і арганізацыямі нашага горада і раёна забяспечана выкананне амаль усіх пастаўленых задач. Даведзеныя паказчыкі па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў не выкананы ў поўным аб’ёме ў сувязі з тым, што былі зніжаны закупачныя цэны.

У верасні праведзена сумесная з аддзелам адукацыі і лясгасам акцыя па закладцы алеі, прысвечанай Году роднай зямлі. Усе навучальныя ўстановы горада і раёна першага верасня пасадзілі на сваіх прышкольных участках дрэвы. Акцыя будзе праходзіць да канца кастрычніка.

У агульнай колькасці за год на тэрыторыі горада і раёна было пасаджана 269 дрэў.

Не застаюцца без увагі помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Быў праведзены  касметычны рамонт брацкай магілы ў г. Хойнікі, помніка партызанцы М. Барысавай (в. Глінішча), помніка даватарцам, стэлы на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза М.А. Грачыхіна, помніка байцу С.М. Дзедаву (в. Віць) і інш.

Сіламі прадпрыемстваў горада створаны малыя ландшафтна-архітэктурныя мастацкія формы. Металічныя кветачніцы ўстаноўлены каля “Меліяратара”, магазіна № 29. Вясной яны будуць засаджаны кветкамі.

Працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў добраўпарадкоўвалі тэрыторыі жывёлагадоўчых комплексаў, ферм, машынных двароў.

Прыведзены ў належны стан 1,7 кіламетра прасек на трасах ліній сувязі. Архітэктурна аформлены 17 прыпынкаў і павільёнаў аўтамабільных і чыгуначных дарог.

У мэтах навядзення парадку былі знесены 4 сельскагаспадарчыя аб’екты, якія ўжо доўгі час не выкарыстоўваліся.

З мэтай прапаганды беражлівых адносін да прыроды праводзіўся конкурс маладой сям’і ў намінацыях “Лепшае падвор’е” і “Лепшы домаўладальнік”.

Не меншае інфармацыйнае і прапагандысцкае значэнне мае і ўстаноўка шчытоў, расцяжак і банераў. Яны ўжо выраблены і паступова ўстанаўліваюцца на адведзеных месцах: на аўтастанцыі, будынку КБА, каля ўваходу ў парк і г.д. Шчыт са словамі І.П. Мележа “Есць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшым, даражэйшым…” будзе ўстаноўлены на жылым доме № 36 па вул. К. Маркса.

Прырода – гэта наша багацце. І зберагаць навакольнае асяроддзе мы павінны не толькі ў Год роднай зямлі, але пастаянна.


Ж. ХАРЫТАНЧУК,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *