Хайнічане – першыя на фестывалі афганскай песні

Рэха падзеі

IMG_1267На сцэне Жлобінскага раённага Дома культуры 19 снежня ў шаснаццаты раз адбыўся традыцыйны абласны фестываль афганскай песні «Час выбраў нас».
Фестываль цёплых сэрцаў – так вобразна можна назваць гэты песенны форум. У гэтых словах – яго мэты, яго сутнасць, яго душа. За час свайго існавання фестываль стаў стымулам для нараджэння новых твораў, якія аднолькава хвалююць і моладзь, і старэйшае пакаленне.
Хойнікшчыну на фестывалі ў ліку 48 выканаўцаў прадстаўляў мужчынскі ансамбль «Грамада» цэнтра культуры г. Хойнікі, якім кіруе Дзяніс Шарапаў, і ў якім разам з ім спяваюць Васілій Найдзенка, Аляксандр Бутэнка, Анатолій Куртаў (на здымку). Яны выступілі з песняй «Мы ўходзім» з рэпертуара групы «Каскад», прыўнеслі ў гэты твор свае фарбы, сваю творчую адметнасць.
Журы высока ацаніла выступленне хайнічан – ансамблю ўручаны Дыплом першай ступені і каштоўны падарунак. Варта адзначыць, што гэта не першая перамога ансамбля «Грамада» на фестывалі афганскай песні – летась ён заняў трэцяе месца. Відавочны творчы рост нашых выканаўцаў.

Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *