Узнагароды на адкрытым першынстве

Спорт

Дыпломы ўсіх ступеняў прывезлі хойніцкія спартсмены з адкрытага першынства Гомельскай вобласці па спартыўнаму арыентаванню сярод моладзі. Усяго ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 270 чалавек.

Героямі дня сталі вучаніца дзяржаўнай гімназіі Марына Казакова (на здымку справа), якая была лепшай сярод дзяўчат ва ўзроставай катэгорыі 16-17 год на класічнай дыстанцыі, і Святлана Рудакоўская (на здымку злева) (СШ № 3 г. Хойнікі), паказаўшая другі вынік на гэтай жа дыстанцыі.

Тандэм юных хайнічанак на двухэтапнай эстафеце дапоўніў скарбонку нашай каманды дыпломам трэцяй ступені.


А. ХАРЭЦКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *