На Хойнікшчыне працягваюць работу дыялогавыя пляцоўкі, прысвечаныя тэме падрыхтоўкі да рэферэндуму і зменам у Канстытуцыю

Референдум-2022

Удзел у дыялогу з жыхарамі Алексіцкага сельсавета сёння прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар.

Яна спынілася на ролі Канстытуцыі ў жыцці краіны і грамадства, асноўных новаўвядзеннях, якімі дапоўнены галоўны дакумент краіны. Усе змены перш за ўсё накіраваны на далейшае развіццё дэмакратычнай, прававой, сацыяльнай дзяржавы, у якой асноўнай каштоўнасцю з’яўляюцца правы грамадзян, іх дабрабыт.

Падчас дыялога ўдзельнікі сустрэчы задавалі ўдакладняючыя пытанні наконт прапанаваных новаўвядзенняў Асноўнага Закона краіны, дзяліліся сваімі меркаваннямі.

Фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *