Перамогай хойніцкіх спартсменаў завяршылася ў Мазыры абласное першынство па асенняму лёгкаатлетычнаму кросу, у якім прынялі ўдзел пасланцы ўсіх раёнаў вобласці і горада Гомеля. Асабліва важкі ўклад у камандны поспех унёс Максім Юшчанка: ён не толькі перамог на дыстанцыі 4000 метраў, але і паказаў абсалютна лепшы час для ўсіх узроставых катэгорый.
Не падкачаў Ілля Дваракоўскі, які фінішыраваў другім на дыстанцыі 2000 метраў. Дыплом за другое месца на дыстанцыі 1000 метраў заваявала Марына Саутава. Заліковыя ачкі па выніках каманднай барацьбы прынеслі дружыне нашага раёна заняўшыя пятыя месцы Анастасія Гальцяпіна (1000 м) і Васілій Радчанка (2000 м). Таксама пайшло ў камандны залік дзесятае месца Таццяны Саутавай на кіламетровай дыстанцыі.
Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў трэнеры Валерый Кудрыцкі і Анатолій Кошмар.
Віктар НАЗАРАНКА.