Нават не кожны дарослы справіцца

Образование

IMG_3317З нагоды Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў у сярэдняй школе № 3 г. Хойнікі прайшоў турнір юных знаўцаў прыроды.

Вучням усіх школ раёна давялося дзесьці ведамі, а дзесьці і з дапамогай кемлівасці вырашаць няпростыя заданні па прыродазнаўству. Упэўнена, не кожны дарослы адразу раскажа пра карысныя якасці ажыны, роўна як і не кожны ўспомніць формулу глюкозы. А хлопчыкам і дзяўчынкам у ходзе турніру патрэбна было гэта зрабіць ды яшчэ абагнаць іншыя каманды.
Заданні трапляліся зусім неардынарныя. Напрыклад, прапанавалася адгадаць, што сімвалізуе глобус у поліэтыленавым пакеце. Дарэчы, гэта мадэль парніковага эфекту.

DSC_0663Для справядлівага судзейства запрасілі аб’ектыўнае журы. У яго састаў увайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, запаведніка, лясгаса і Брагінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Пасля першага тура сярод канкурсантаў абвясцілі фіналістаў, якія ўдзельнічалі ў брэйн-рынгу. Па яго выніках найбольшую колькасць балаў набрала каманда сярэдняй школы № 3. Вучні гэтай установы перамаглі і ў намінацыях лясгаса «Лес – мой сябар» і запаведніка – «Радыяцыйная бяспека».

IMG_3449У намінацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама «Зялёная школа» першымі сталі вучні Стралічаўскай сярэдняй школы. У намінацыі «Ахова прыроды» міжраённай інспекцыі перамагла каманда Паселіцкай СШ.

Пераможцы атрымалі прызы ад журы: календары, тэматычныя буклеты, школьныя прыналежнасці і кнігі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *