Перспектыўны, жвавы да работы, старанны і таварыскі юнак – так характарызуюць у ПМС маладога спецыяліста, вядучага інжынера-гідратэхніка Андрэя Аляксандравіча Шаўчэнку.
Пасля заканчэння сярэдняй школы № 3 г. Хойнікі ён паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію на меліярацыйна-будаўнічы факультэт. Захапіла Андрэя цікавая і рэдкая прафесія – вырашыў звязаць з ёй лёс. Вучыўся па мэтаваму накіраванню, таму адразу ведаў, што вернецца адпрацоўваць у Хойнікі. Калектыў прадпрыемства меліярацыйных сістэм з задавальненнем прыняў да сябе юнака, яму ва ўсім дапамагаюць кіраўніцтва і калегі.
Вельмі карыснай для Андрэя стала сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, якая прайшла ў мінулым месяцы. Пасля экскурсіі ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс вырашыў набыць абанемент у спартыўную залу, каб з карысцю праводзіць вольны час. Ён па жыцці аптыміст, таму і аб першым месцы працы, і аб родным горадзе адгукаецца толькі станоўча.
Наталля ЧЭКАН.